Home
mahadeo [entries|archive|friends|userinfo]
mahadeo

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Шылі боты два яноты [Aug. 21st, 2007|02:16 am]
[mood | nostalgic]

Можа хто мае поўны тэкст дзіцячага вершыку што ўзгадаўся мне з дзяцінства. Здаецца, гэта з Вясёлкі, году 1990-га.

Шылі боты два яноты,
Выскаляўся воўк - Хі-хі
Шмат яшчэ ў шаўцоў работы
Бо халявы як мяхі.
link4 comments|post comment

Нябачаны край [Nov. 12th, 2006|12:06 am]
Пытанне: Як у Менску зняць на гадзіну памяшканне на 300 м2 за 2 баксы?
Адказ: Наведаць у суботу кінатэатр Камсамолец у 13-00 на стужку "Нябачаны край" беларускага рэжысэра В. Аслюка.
Мы з сябрамі ўпяцёх былі адзінымі гледачамі на ўсю кіназалю. Кіно беларускамоўнае, пра нетаропкае беларускае жыццё. Аматарам экшнаў ды блокбастэраў глядзець забараняецца.



Кадр з фільму
link2 comments|post comment

Як чалавек бабе прычыніўся [Oct. 25th, 2006|10:51 pm]
Несла адна баба яйца ў хустачцы і панчоха ёй упала, так гэто ўзяла хустачку з яйцамі ў зубы ды й насаджывае, ажно ідзе нейкі чалавек да й пытае:
-- Што, бабка, нясеш?
А яна кажа:
-- Яйца.
І як разявіла рот, так яйца ўпалі да й пабіліся. Так баба давай клясці, а чалавек пайшоў смеючыся!
link4 comments|post comment

БелКА [Jul. 27th, 2006|11:14 am]
[mood | pissed off]

Запуск апарату БелКА скончыўся няўдала. Што б там ні было, гэта ці ня 3 гады працы па стварэнні спадарожніка, бюджэтныя грошы і мажлівасць займець наш беларускі касмічны апарат на арбіце. Не атрымалася.

Шмат хто з гэтай нагоды кпіць, маўляў добра, што Л. "аблажаўся". Я шчыра кажучы не разумею такой рэакцыі. Што можа быць добрага ў тым што разбіўся беларускі спадарожнік? Як можна з гэтага смяяцца?

Калі б Чарнобыль адбыўся цяпер, напэўна некаторым таксама была б нагода цешыцца з таго што ўлада аблажалася.
link6 comments|post comment

(no subject) [Jul. 8th, 2006|05:29 pm]
Да мяне толькі што заходзіў [info]xto_tut са страшнымі вачыма...
link2 comments|post comment

Цяжкая праца ўсміхацца [Jun. 5th, 2006|11:22 am]
Як адрозніць шчырую ўсмешку ад фальшывай?
Сустракаеш у калідоры калегу, і ў яго на твары раптоўна з'яўляецца ўсмешка. Цікава, гэта ён так рады цябе бачыць ці проста апрануў "дэжурную" ўсмешку?

Аказваецца, мэханізм фальшывай усмешкі розніцца ад шчырай. Сігнал фальшыва ўсміхнуцца аддае прытомная частка мозгу, прымушаючы скарачацца мышцы што расцягваюць куточкі вуснаў. Шчырая ўсмешка ёсць вынікам задавальнення, таму за яе адказвае непрытомная частка мозгу што адказная за эмоцыі. У гэтым выпадку дадаткова працуюць мышцы што падымаюць шчокі. Дзякуючы гэтаму, бровы ідуць трохі ўніз і вакол вачэй збіраюцца маршчынкі.

Вось тэст каб праверыць, ці здольныя вы адрозніць шчырую ўсмешку ад фальшывай. У мяне атрымалася 18 з 20.

P.S. :)
link2 comments|post comment

Google Ads [Jun. 4th, 2006|12:01 am]
Задзяўбла тэкставая рэклама ад Гугла? Мяне таксама.
Што рабіць?

  1. Спампуй і ўсталюй браўзэр Mozilla Firefox (Жар-Ліса па нашаму :) ).

  2. Усталюй пашырэнне Adblock для Firefox

  3. Перазапусці Firefox каб завяршыць усталёўку Adblock.

  4. Зайдзі ў меню Tools (Прылады) > Extensions (Пашырэнні), абяры Adblock, і клікні кнопку Options (Наладкі).

  5. У вакенца New Filter (Новы фільтр): , устаў тэкст : "http://*.googlesyndication.com/*"

  6. Запэўніся, што ў вакне Adblock preferences (Наладкі Adblock) , выстаўленая опцыя Remove ads (Выдаляць рэкламу), не Hide ads (Хаваць рэкламу).

  7. Удрачыся Скажы да-пабачэння рэкламным абвесткам ад Google!


Узята адсюль. Там у каментах дэбаты, ці гэта этычна - блякаваць рэкламу ад Гугла. Наш адказ - НЕ рэкламе.
link3 comments|post comment

(no subject) [May. 24th, 2006|11:56 pm]
Генерал у 3.00 раніцы тэлефануе сержанту, адказвае жаўнер:
-- Алё! -– кажа жаўнер.
-- Дайце мне сержанта.
-- Выбачайце, пане, сержант спіць і не жадае каб яго турбавалі. Пазваніце заўтра.
-- Слухай разумнік, зараз жа дай мне сержанта! –- адказвае генерал.
-- Ці пан дурненькі, ці што? Я ж кажу – сержант спіць, прасіў не турбаваць, пазваніце заўтра! –- крычыць жаўнер.
-- Ты!!! Ты ведаеш хто я такі!? –- лямантуе генерал.
-- Ня ведаю і не жадаю ведаць! – крычыць жаўнер.
-- Я твой генерал!!! –- раве генерал.
-- Ооооппанькі! А ці ведаеце, хто я? –- пытае жаўнер.
-- Не! -– кажа ў адказ генерал.
-- Ай, як хораша! -– і вешае слухаўку.
link1 comment|post comment

(no subject) [Apr. 13th, 2006|06:27 pm]
Паспрабаваў у інтэрнэт-краме shop.by пашукаць "удлинитель".

1. Кабель удлинитель USB-to-USB
2. Сетевой фильтр-удлинитель SVEN, 5 метров, 5 розеток
3. Насадка - удлинитель EXTRA
Комфортная насадка-удлинитель полового члена. Прирост длины на 8 см.

Вось сяджу, думаю які ўзяць...
link8 comments|post comment

Надпіс на шкле аўтобуса [Feb. 15th, 2006|09:11 am]
Мароз -- мастак, але ніяк
Ня спыніш дзён хаду.

Малюнкі, створаныя ім,
Пад цёплым сонцам веснавым
Растопяцца ў ваду.

А гэты верш памрэ найперш,
Бо ён кавалак льду.
linkpost comment

(no subject) [Dec. 26th, 2005|10:51 am]
У Менскiм метро круцяць па мацюгальнiку стандартныя такiя абвесткi, наконт таго каб не скакалi на рэйкi, каб у дзверы вагонаў заходзiлi па адным i т.д. Мне яны адразу нагадвалi нейкi анты-утапiчны канцлагер, але цяпер прызвычаiўся.

Адна мэссага мне сёння асаблiва спадабалася: не захоўвайце вялiкiя сумы грошай у адным месцы, каб не пакралi. Пачуўшы словазлучэнне "у адным месцы", ня даў рады каб не ўсмiхнуцца. :)
link1 comment|post comment

English [Nov. 24th, 2005|11:28 am]
[mood | optimistic]

Ну хіба яшчэ ў якой мове можа быць такое?
Чытаю даведнік па тэхабслугоўванні для Форда. Там ё глава - Drum Brakes. А ў гэтай главе глава Brake Drums.
Усміхнуўся :)
link2 comments|post comment

(no subject) [Sep. 1st, 2005|06:08 pm]
[mood | angry]

Тыповае вясельле: выкуп - "загс" - рэстаран. У рэстаране звычайна арганізуюцца падарункі маладым -- кожны падыходзіць да стала, нечага ім жадае ды кладзе капэрту з баксамі (ці, радзей, нешта матэрыяльнае, які-небудзь набор посуду).
Дык вось, назаўтра родныя пачынаюць перабіраць падарункі, і высьвятляецца, што некаторыя з гасьцей падаравалі пустыя капэрты, бяз грошай...
Як гэта называецца?!
link3 comments|post comment

Музычнае [Aug. 22nd, 2005|03:20 pm]
Лэдзіз'н'джэнтльмен!

Вашае ўвазе самая пачэсная намінацыя карэнтмузік!
І сёньня гран-пры ў гэтай намінацыі атрымоўвае...
(адмысловая паўза)
...атрымоўвае...
(мнучы ў руках капэрту)
...атрымоўвае малады й таленавіты ваканаўца...
(публіка нецярпліва вые)
...малады выканаўца Unknown Artist з кампазыцыяй Untitled!!!
(публіка масава аргазмуе, заслона)
link3 comments|post comment

(no subject) [Jul. 22nd, 2005|03:57 pm]
Пытаньне для аматараў Perl'а ды рэгэкспаў. Што робіць гэты код?

return 1 if ( (1 x $num) !~ /^(11+)\1+$/ );
link8 comments|post comment

Акальцаваны [Jun. 6th, 2005|10:48 am]
У суботу ажаніліся.

Поўны ўражанняў, таму пакуль цьвяроза ацаніць сытуацыю ня здолею. Спадабалася :)
link4 comments|post comment

Аргазм па-беларуску [Apr. 19th, 2005|10:29 am]
[mood |пад'еў]



Учора пакуль вячэраў ледзь не аргазмаваў.

Была бульба смажаная на сале, да яе квашаная капуста (усё дарэчы свойскае). Мабыць гэта і ёсьць наша нацыянальная ідэя :)
link2 comments|post comment

When you are sad and your mood is at zero level [Nov. 4th, 2004|01:36 am]
There once was an ad on TV, Lipton tea i guess -- when you are sad and your mood is at zero level, have a cup of our Lipton tea. The slogan is pretty cool, I used to recall it the other day.

One day, or better said one night, we found a collection of Akhmatava's poems. We were three, and the fourth was our guitar, so it was decided to do a cover-version on the russian poetess. The crazy thing included 3 chords in major key, and 3 columns of iambic dimeter. It was of no artistic value for the universe, but full of energy, believe me.

So now, when I'm sad..., I just press a button on my cell and listen.

And cannot get rid of an imbecilic grin through a couple of Metro station.
link2 comments|post comment

Калі табе сумна і настрой на нулі... [Nov. 4th, 2004|01:09 am]
Была такая рэкляма, здаецца чаю Ліптон -- калі табе сумна і настрой на нулі, дык маўляў пі Ліптон.
Сам чай - дай яму бог здароўя, а вось фраза -- адметная. У мяне яна перыядычна ўзгадваецца вось на які конт.

Неяк недзе паміж "увечары" і "уначы" у інтэрнаце з чувакамі наткнуліся на вершы А.Ахматавай. Зьявілася ідэя зрабіць кавэр на паэтку -- гітара ды 3 вакалісты, што яшчэ трэба. Шляхам доўгіх філялягічных і каля-музычных пакут на сьвет нарадзіўся шалёны крэатыў, які быў запісаны на дыктафон маёй мабілкі. Тры мажорныя акорды + тры стоўбікі ямбу. Нічога новага для сусьветнага мастацтва, але якая энергетыка!

З тае часу, калі мне сумна... я цісну клявішу на мабілцы і слухаю.

І пасьля дэбілаватая лыба з твару не сыходзіць яшчэ пару станцый мэтро.
link1 comment|post comment

We're fucked [Oct. 19th, 2004|02:24 am]
[mood |fucked]

18.10.
Раніцою, прачнуўшыся, разумею, што нешта ня так. Гэта нейкае падсьвядомае адчуваньне...
Падняўся, прадраў вочы. Позірк у вакно, туды дзе звычайны восеньскі дождж з самае раніцы. Здаецца, усё як і заўжды. Чаго я палюся?
Але патроху пачынаеш разумець што якоесьці нязвыклае пачуцьцё ўсё ж прысутнічае. Нешта трошкі быццам замінае там, унізе... Гемар, ці што? Можа... Як? Я ж ніколі ня меў анальных кантактаў. Хаця... Ні ў чым ня можна быць упэўненаму. Я здаецца стаў нешта прыгадваць.
Дай памацаю рукою, што там у нас. Хм, неяк сьлізка, няўжо я так успацеў? Аааа, зразумела. Ну дзякуй што хоць зь любрыкантам.
Усе надзвычай ясна. Нас падманулі. Не, нас проста кінулі...
Ня так.

Нас трахнулі.
We're fucked.
link1 comment|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement